У лячэбных установах Жыткаўшчыны дапамогу атрымае кожны пацыент
01.02.2022 135 Новае Палессе
У раёне назіраецца сезонны рост вострых распіраторных захворванняў, а таксама каронавіруснай інфекцыі. Нягледзячы на ўзросшую нагрузку, медыкі рэгіёна працуюць зладжана.
Як расказала выконваючы абавязкі галоўнага ўрача Жыткавіцкай ЦРБ Надзея Пракаповіч, у сярэднім за суткі на прыём звяртаюцца прыкладна 130 дзяцей і 160 дарослых. Каб зменшыць чаканне іх у чэргах, кіраўніцтва бальніцы значна ўзмацніла персанал інфекцыйных кабінетаў спецыялістамі.
—Цяпер прыём хворых у дзіцячым кабінеце паліклінікі вядуць два ўрачы, адзін памочнік урача і дзве медсястры, дарослых – два ўрачы, тры памочнікі ўрача і дзве медсястры, таму прымаюць пацыентаў адразу ў некалькіх кабінетах,— расказала Надзея Іванаўна. –Установа працуе ў штатным рэжыме :з васьмі раніцы да васьмі вечара, але спецыялісты аказваюць дапамогу, так бы мовіць, да апошняга пацыента. У азначаны час можна здаць аналізы і ПЦР-тэсты, а таксама прайсці вакцынацыю і рэвакцынацыю.
Каб не ствараць ажыятажу, медыкі раяць жыхарам раёна, не імкнуцца займаць чэргі да адкрыцця паліклінікі, а планаваць свае візіты на працягу ўсяго рабочага дня. Актыўна медработнікі ўкараняюць і дыстанцыйныя метады аказання дапамогі, што спрыяе яе аператыўнасці і дазваляе жыхарам атрымаць патрэбную кансультацыю на даму. Дарэчы, у дачыненні людзей з іншымі дыягназамі пры звароце да ўрачоў нічога не змянілася.
—Сітуацыя пастаянна аналізуецца і знаходзіцца на кантролі. Ва ўстанове маецца дастатковая колькасць лекаў, кіслароджных кропак, персанал падрыхтаваны да работы. Пацыенты, якім патрабуецца гаспіталізацыя ад каронавіруснай інфекцыі, дастаўляюцца ва ўстановы абласнога і міжраённага ўзроўню. — адзначае Надзея Пракаповіч. – Разам з тым хачу папрасіць жыхароў раёна, каб яны не забываліся выконваць нашыя прафілактычныя рэкамедацыі: вакцынацыя, дыстанцыраванне, выкарыстанне індывідуальных сродкаў органаў дыхання, гігіена рук. У першую чаргу, менавіта іх строгае захоўванне зберажэ ўсіх ад захворванняў.
- Главная
- Структура
- Платные услуги
- Заказ талона
- Новости
- Админ. процедуры
- Информация
- Важно знать
- Информирование граждан о действующей презумпции согласия на забор органов для трансплантации
- Правила внутреннего распорядка для пациентов
- Политика обработки персональных данных
- Механизм рассмотрения жалоб, связанных с Проектом «Экстренное реагирование на COVID-19 в Республике Беларусь»
- Государственные гарантии и льготы семьям воспитывающим детей в республике Беларусь
- Правовые вопросы
- Особенности рассмотрения дел о признании гражданина ограниченно дееспособным или недееспособным
- МЧС информирует
- Лекарственное обеспечение
- Положение о видеонаблюдении
- Сексологическая помощь
- Республиканский центр психологической помощи
- Профилактика онкологических заболеваний
- Фотогалерея
- Вакансии
- О Нас
- Важно знать
- Материалы по ВИЧ-инфекции
- Вопрос – Ответ
- Целевая подготовка
- Кибербезопасность
- Контакты
- О нас